Top.Mail.Ru

МУС папярэджвае пра небяспекі на дарогах з-за моцных дажджоў і навальніц

Сёння ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі: чакаюцца моцныя дажджы, навальніцы і шквалісты вецер да 20 м/с. У такіх умовах узрастаюць рызыкі ДТЗ, падзення дрэў і абрываў ЛЭП. МУС нагадвае аб мерах бяспекі на дарогах, паведамляе прэс-служба ведамства, піша sb.by.

Для кіроўцаў:

Асноўная небяспека — страта кіравання на мокрай дарозе. Таму неабходна загадзя зніжаць хуткасць, пазбягаць рэзкіх манеўраў і пры пагаршэнні бачнасці ўключаць блізкае святло фар. Калі з-за дажджу немагчыма працягнуць рух, неабходна спыніцца за межамі праезнай часткі і ўключыць аварыйную сігналізацыю.

У ветранае надвор’е і навальніцу не варта паркавацца пад дрэвамі і побач са слаба замацаванымі канструкцыямі. На адкрытых участках дарогі, асабліва пры абгоне буйнагабарытнага транспарту, трэба моцна трымаць руль дзвюма рукамі — бакавыя парывы ветру могуць быць нечаканымі і моцнымі.

Усе пасажыры абавязаны быць прышпіленыя рамянямі бяспекі, дзеці да 12 гадоў —перавозіцца ў спецыяльных утрымлівальных прыладах.

Для пешаходаў:

Пачынаць пераход дарогі можна толькі пераканаўшыся, што кіроўцы заўважылі вас і паспелі спыніцца. Падчас навальніцы нельга хавацца пад адзінока стаячымі дрэвамі і канструкцыямі на адкрытай мясцовасці, а таксама знаходзіцца побач з лініямі электраперадачы. Веласіпедыстам і ўладальнікам сродкаў персанальнай мабільнасці рэкамендуецца адмовіцца ад паездак.

Міліцыя арыентавана на аказанне дапамогі ўсім удзельнікам дарожнага руху, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю. У выпадку неабходнасці тэлефануйце па нумары 102.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю