Top.Mail.Ru
208

МУС плануе закрываць неэфектыўныя аўташколы — што яшчэ хочуць змяніць

У Беларусі маюць намер змяніць падыход да навучання людзей, якія хочуць атрымаць правы вадітеля. Пра гэта распавёў начальнік Галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў, паведамляе «На страже».



У 2024 годзе па атрыманне пасведчання вадзітеля звярнуліся больш за 71 тыс. грамадзян, аднак толькі 58% курсантаў змаглі здаць «тэорыю» з першага разу. Што тычыцца практычных навыкаў, то тут працэнт яшчэ менш — 35%.

У МУС падкрэсліваюць, што гэта відавочна недастатковы ўзровень атрыманых навыкаў.

Ведамства прапануе закрываць неэфектыўныя аўташколы. Дакладней, выступае з ініцыятывай вызначыць канкрэтны пералік умоў, пры якіх дзеянне сертыфіката аб адпаведнасці вучэбнай арганізацыі можа быць прыпынена або адменена (спынена).

Акрамя таго, хочуць унесці змены ў адзіныя праграмы падрыхтоўкі вадзіцеляў. МУС прапануе павялічыць колькасць гадзін навучання навыкам кіравання (з 50 да 70), а таксама пашырыць практыку выкарыстання інтэрактыўных навучальных трэнажораў.

Вядома, што канкрэтны комплекс мер для паляпшэння якасці навучання вадзіцеляў маюць намер прадставіць ужо да трэцяга квартала 2025 года.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю