Супрацоўнікі праваахоўных органаў арганізуюць комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб кіберпагрозах і метадах процідзеяння ім, фарміраванне навыкаў бяспечных паводзін у лічбавым асяроддзі, прыняцця эфектыўных мер па прафілактыцы злачынстваў у гэтай сферы.
Асаблівую ўвагу плануецца надаць уразлівым катэгорыям — дзецям і пажылым людзям. Таксама ў рамках акцыі прадугледжана шырокая інфармацыйна-тлумачальная праца аб парадку звароту лічбавых знакаў (токенаў), патэнцыйных рызыках і прававых нормах, якія рэгулююць дадзены кірунак.