У сувязі з трагедыяй у адной з расійскіх школ па ўказанні міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова прыняты дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі ва ўстановах адукацыі Беларусі.
У сувязі з трагедыяй у адной з расійскіх школ па ўказанні міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова прыняты дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі ва ўстановах адукацыі Беларусі.
Кіраўнік ведамства даў шэраг канкрэтных даручэнняў. У прыватнасці, начальніку Дэпартамента аховы МУС пастаўлена задача ўзмацніць пільнасць вартаўнічай аховы ў школах, пракантраляваць спраўнасць тэхнічных сродкаў абароны. Асаблівая ўвага звернута на неабходнасць імгненнага рэагавання нарадаў пры паступленні сігналаў трывогі.
«Здароўе і жыццё дзяцей — наш прыярытэт! Мы абавязаны зрабіць усё для іх бяспекі!» — адзначыў міністр.
Начальніку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі даручана правесці інструктажы з адміністрацыямі школ па дзеяннях пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. Супрацоўнікам інспекцый па справах непаўналетніх — індывідуальную работу з навучэнцамі, якія знаходзяцца на прафілактычных уліках.
МУС папярэджвае: любыя спробы дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне будуць неадкладна і жорстка спыняцца. Цяпер за распаўсюджванне лжывай інфармацыі аб небяспецы ўжо затрыманы тры чалавекі.
Аператыўная абстаноўка ў краіне знаходзіцца пад кантролем органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС. У міліцыі дастаткова сіл і сродкаў для забеспячэння грамадскага парадку і бяспекі грамадзян.
Вераніка КАНЮТА.