У месцах масавых гулянняў у Дзень Незалежнасці надзвычайных здарэнняў не дапушчана, паведамляе БелТА.
«Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС неслі службу ва ўзмоцненым варыянце. Асноўная ўвага праваахоўнікі надавалі пытанням забеспячэння асабістай, маёмаснай і дарожнай бяспекі грамадзян», — адзначылі ў прэс-службе МУС.
У ведамстве дадалі, што аператыўная абстаноўка знаходзілася пад кантролем міліцыі, задачы па забеспячэнні правапарадку выкананы.
«МУС дзякуе грамадзянам за разуменне, законапаслухмяныя паводзіны і выкананне захадаў бяспекі», — адзначылі ў прэс-службе.