Top.Mail.Ru
71

МУС: За суткі ў міліцыю паступіла каля 450 паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў

У міліцыю за мінулыя суткі паступіла каля 450 паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС.



«Дзякуючы аператыўнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і пільнасці грамадзян пераважная большасць злачынстваў прадухілена. Усяго зарэгістравана 67 злачынстваў, учыненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій», — расказалі ў праваахоўным ведамстве.

Аддзелам арганізацыі апрацоўкі ашуканскіх аперацый МУС ініцыявана блакіраванне 18 фішынгавых інтэрнэт-рэсурсаў (падробленыя гандлёвыя пляцоўкі, банкі або сэрвісы, неадрозныя ад сапраўдных), заблакіраваная магчымасць здзяйснення плацяжоў у адрас 53 замежных плацежных рэквізітаў, якія выкарыстоўваюцца зламыснікамі. Аператыўнікамі затрыманыя трое кур’ераў, якія працавалі ў інтарэсах аферыстаў. У фігурантаў канфіскавана каля 120 тыс. рублёў у эквіваленце.

«Па спосабе здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў лідзіруе вішынг ад імя службовых асоб (тэлефонныя махлярства). Затым ідуць купля тавараў на інтэрнэт-пляцоўках, фішынг і гандаль на фінансавых біржах. Работа па выяўленні і спыненні ашуканскіх дзеянняў працягваецца», — падкрэслілі ў МУС.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю