Top.Mail.Ru
233

МУС заклікае да асцярожнасці на дарогах

З улікам усталяванага цёплага надвор’я ў выхадныя значна павялічваецца дарожны трафік. Няўважлівасць за рулём прыводзіць да павелічэння колькасці ДТЗ і цяжару іх наступстваў, паведамляе МУС.



За мінулыя суткі ў дарожна-транспартных здарэннях па рэспубліцы загінулі чацвёра: вадзіцель аўтамабіля, непаўнагадовы матацыкліст, два пешаходы. Дзевяць чалавек траўмаваныя, уключаючы дзіця. Прычынамі дарожных аварый сталі невыкананне ўстаноўленай хуткасці, небяспечныя манеўры — абгон і выезд на паласу сустрэчнага руху, раптоўны выхад пешахода на праезную частку без святлоадбівальных элементаў.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання правілаў дарожнага руху. Вадзіцель павінен быць засяроджаны на кіраванні транспартным сродкам, пазбягаць адцягнення на тэлефон, размовы і іншыя дзеянні, якія могуць знізіць яго канцэнтрацыю.

Не перавышайце ўсталяваную хуткасць руху, пазбягайце рэзкіх манеўраў. Неабдуманы паварот руля, тармажэння і паскарэння могуць прывесці да страты кіравання, асабліва ў складаных умовах надвор’я.

Вадзіцелі павінны ацэньваць дарожную сітуацыю і быць гатовымі да раптоўнага з’яўлення пешаходаў, веласіпедыстаў і іншых удзельнікаў дарожнага руху. Не сядайце за руль у хваравітым і стомленым стане. 

Пешаходам важна памятаць, што аўтамабіль немагчыма спыніць імгненна. Не выходзьце на праезную частку перад рухомым транспартам, будзьце прадказальныя для вадзіцеляў, у цемры пазначайце сябе святлоадбівальнымі элементамі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю