Top.Mail.Ru
261

МУС запускае чат-бот «Мы заўсёды побач»

У тэставым рэжыме ён будзе працаваць у мэсенджары Telegram і ахопліваць пакуль толькі тэрыторыю Мінскай вобласці.

Асноўная мэта новаўвядзення — максімальна спрасціць узаемадзеянне грамадзян з органамі ўнутраных спраў. Чат-бот дае зручную, простую і эфектыўную магчымасць ананімна ў кругласутачным рэжыме паведаміць аб здарэннях і правапарушэннях, прымацаваўшы фота, відэаматэрыялы, галасавыя паведамленні з указаннем геалакацыі здарэння.

Гэта дазволіць заяўнікам зэканоміць час, а супрацоўнікам міліцыі — атрымаць значную інфармацыю для хуткага рэагавання.

Па завяршэнні тэставага перыяду чат-бот будзе ўведзены ў эксплуатацыю на ўсёй тэрыторыі краіны.

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю