На працягу некалькіх сутак у кругласутачным рэжыме супрацоўнікамі аператыўнага штаба праводзіліся аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па затрыманні зламысніка, які здзейсніў 26 лістапада разбойны напад на адно з аддзяленняў банка ў абласным цэнтры. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МУС.
Дзякуючы карпатлівай рабоце міліцыі сумесна з экспертамі і следчымі па гарачых слядах вызначана асоба нападніка. Мужчына затрыманы, дае прызнальныя паказанні.
Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў знаходзіцца ў Магілёве. Пад яго кіраўніцтвам працягваецца работа па ўстанаўленні абставінаў здзейсненага злачынства.