Top.Mail.Ru

Музей архітэктуры і побыту запрашае на Спас

15 жніўня Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на свята «Спасаўка-Ласаўка».

Так у народзе называюць Успенскі пост, які працягваецца з 14 па 29 жніўня і аб’ядноўвае тры хрысціянскія святы, якія таксама маюць народныя назвы. 14 жніўня — Макавы ці Мядовы Спас, 19 — Яблычны, 29 — Хлебны ці Арэхавы. У гэты час у садах і агародах выспяваюць садавіна і агародніна. Падарункі новага ўраджаю людзі нясуць асвячаць у царкву. 

Музей прапануе гасцям узгадаць пра старыя традыцыі, паўдзельнічаць у танцах і гульнях, наведаць выстаўку «Пчалярства ў Беларусі».

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю