На ім выступяць лепшыя дудары краіны. На працягу дня будуць гучаць старажытныя мелодыі. Тут можна будзе больш даведацца пра традыцыю беларускай дуды, якая ўваходзіць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Дасье па гэтым элеменце нематэрыяльнай спадчыны перададзена на разгляд у ЮНЕСКА. Падчас фестывалю можна будзе не толькі пачуць і ўбачыць традыцыйны духавы інструмент, але і павучыцца граць на ім.
Адначасова з музычным пройдзе і кніжны фестываль «Літаратурны вернісаж», на якім адбудуцца сустрэчы з сучаснымі аўтарамі. На галоўнай сцэне з 16.00 члены Саюза пісьменнікаў Беларусі раскажуць пра сваю творчасць. Будзе працаваць кніжны кірмаш.
Для гасцей рыхтуюцца дэгустацыі і інтэрактыўныя зоны, на асобнай пляцоўцы пройдуць майстар-класы і гульні для дзяцей.
Увечары арганізатары абяцаюць парадаваць яскравым фолк-рэйвам з DJ-сэтамі ў народным стылі, дзе традыцыйныя рытмы загучаць у сучаснай апрацоўцы.
Месца правядзення: Мінскі раён, аграгарадок Азярцо.
Алена ДЗЯДЗЮЛЯ