Top.Mail.Ru

Музей Вялікай Айчыннай вайны запрашае на мерапрыемствы да Дня народнага адзінства

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны запрашае адзначыць свята на яго пляцоўках.

У гэты дзень нават аглядныя экскурсіі па экспазіцыі музея праводзяцца з акцэнтам на дзяржаўнае свята. Аб’яднанню Беларусі прысвечана кніжная выстаўка «Адзінства народа — моц краіны», квэсты па музею, майстар-клас і віктарына, якія праводзяцца на прасторы «Музей для дзяцей». Тэматычная экспазіцыя падрыхтавана на пляцоўцы пад адкрытым небам побач з самалётам Лі-2. 

Філіял музея — Ваенна-гістарычны комплекс «Старая граніца» (пасёлак Станькава Дзяржынскага раёна) прапануе наведвальнікам пры дапамозе квэсту паглыбіцца ў гісторыю Беларусі канца 1920-1930-х гадоў. Удзельнікам неабходна выканаць інтэрактыўныя заданні, распрацаваныя навуковымі супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Больш даведацца пра падзеі восені 1939 года дазволяць віктарына «Аб’яднанне Беларусі» і выстаўка пад адкрытым небам.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Фота: warmuseum.by



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю