На Магілёўшчыне працуе шэраг бібліятэк, якія адначасова вядуць шырокую музейную дзейнасць, — бібліятэкі-музеі.
Музейны пакой гісторыі кнігі і бібліятэкі існуе і ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна. У верасні 2026 года споўнілася 15 гадоў з часу яго адкрыцця.
Экспазіцыя пакоя складаецца з наступных музейных тэматычных блокаў: «Першыя крокі «Ленінкі»; «Ленінка» ў асобах — матэрыялы, экспанаты, прысвечаныя кіраўнікам абласной бібліятэкі розных пакаленняў; «Вайна. Бібліятэка. Кніга» — пра бібліятэку ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941 — 1945 гг.; «Сведкі мінулага» — раздзел прысвечаны рэдкім кнігам і старым перыядычным выданням; «Новы будынак — новае жыццё»; «Бібліятэчная тэхніка мінулага»; «У памяці. У сэрцы. У кнігах» — спецфонды і забароненая ў розныя часіны літаратура; «На карысць справы» — пра метадычную работу бібліятэкі; «Мінулае і сучаснасць бібліятэк вобласці»; «Ад усяго сэрца» — падарункі бібліятэцы ад удзячных чытачоў. Музейны пакой Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна даўно стаў цэнтрам прыцягнення ўсіх чытачоў, бібліятэкараў рэгіёна, якія нераўнадушна ставяцца да гістарычнай памяці пра кніжніцтва і бібліятэчную справу.
Мікола БЕРЛЕЖ