Top.Mail.Ru
373

Музейны квартал з'явіцца ў цэнтры Мінска

Музейны квартал з'явіцца ў цэнтры Мінска. Пра гэта БелТА паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

У Музейны квартал ператворыцца Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Гаворка ідзе пра будынкі, размешчаныя па вул. Кірава, 25, вул. Леніна, 20, 22, вул.к. Маркса, 24. Зараз асноўныя работы вядуцца па будынку дырэкцыі на вул. Леніна, 22. 

Паведамляецца, што ў перабудаваным будынку размесцяцца экспазіцыйныя залы. Там жа будуць праводзіцца экскурсіі. Такім чынам плошча мастацкага музея значна павялічыцца.

«Будынак захавае функцыі адміністрацыі, — праінфармавала генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Ірына Мацяс. — На першым і другім паверхах будуць экспазіцыі, невялікае сховішча, што вельмі важна для музейных работнікаў. Фонды папаўняюцца, патрэбныя месцы для захоўвання. Прадумана шмат усяго карыснага: кабінеты, лекцыйная зала, студыі выяўленчага мастацтва, прастора для майстар-класаў». 

З чэрвеня плануюць пачаць работы ў галоўным корпусе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю