Top.Mail.Ru
300

Мужчына выкраў дачку і паспрабаваў вывезці яе за мяжу

Мужчына выкраў дачку і паспрабаваў вывезці яе за мяжу. Дзіця шукалі пяць гадоў, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт.


У ноч з 21 на 22 мая пры афармленні рэйса Мінск — Дубай у сталічным аэрапорце пагранічнікі затрымалі мужчыну і дзяўчынку з пашпартамі грамадзян Расіі — яны выклікалі падазрэнні. Праверка паказала, што дакументы былі часткова падробленымі — старонкі з установачнымі данымі аказаліся замененымі.

У ходзе разбору ўстаноўлена, што мужчына быў аб’яўлены ў міждзяржаўны вышук МУС Расіі за забойства, а таксама быў пазбаўлены бацькоўскіх правоў і не мог пражываць з дзіцём на законных падставах. Пасля гэтага ён выкраў дзяўчынку ў маці і пяць гадоў хаваўся з ёю. Каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, зламыснік вырашыў з’ехаць у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты праз Беларусь.


Дзяўчынка перададзена супрацоўнікам крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама для вяртання маці.

Мужчына затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Цяпер вырашаецца пытанне аб распачатку ў дачыненні да яго крымінальнай справы. За спробу незаконнага перасячэння граніцы яму пагражае штраф да 100 базавых велічынь, а за выкарыстанне падробленых дакументаў — абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.

Скрыншот відэа ДПК

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю