Top.Mail.Ru
149

Мужчына загінуў ад удару маланкай у Столінскім раёне

Адзначым, што навальніца асабліва небяспечная побач з вадаёмамі, дзе маланка часта знаходзіць шлях да зямлі праз ваду і людзей.


Увечары 8 чэрвеня 2025 года ў Столінскім раёне пачалася навальніца, падчас якой маланка смяротна ўдарыла ў мужчыну і параніла дзяўчыну, паведамляе Telegram-канал мясцовага райвыканкалма.

Цела мужчыны 1988 года нараджэння было знойдзена непадалёк ад аднаго з вадасховішчаў — у яго зафіксаваны цяжкія апёкі і сляды электрычнага разраду.

Яго сябры, якія знаходзіліся ў аўтамабілі непадалёк, першымі заўважылі ахвяру і неадкладна звярнуліся па дапамогу. На месца прыбылі супрацоўнікі хуткай і МНС, аднак урачы толькі канстатавалі смерць мужчыны, як мяркуецца, выкліканую ўдарам маланкі.

Пацярпела таксама маладая жанчына 1997 года нараджэння, яна атрымала электратраўмы. Яе даставілі ў Столінскую бальніцу. Пагрозы жыццю няма.

Парады ратавальнікаў пры навальніцы

  • Не хавайцеся пад высокія дрэвы.
  • Пры адсутнасці хованкі варта легчы на ​​зямлю або прысесці ў сухую яму, траншэю, прыгнуўшы галаву.
  • У лесе трымайцеся сярод нізкарослых дрэў і хмызнякоў.
  • Не купайцеся ў вадаёмах.
  • Калі вы на ровары або матацыкле — спыніце рух, пакіньце іх і перачакайце навальніцу на адлегласці прыкладна 30 метраў ад іх;
  • У аўтамабілі — спыніцеся, зачыніце вокны і заставайцеся ўнутры.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю