Top.Mail.Ru

Мужчына загінуў на лесанарыхтоўках у Акцябрскім раёне

У Акцябрскім раёне следчыя высвятляюць абставіны гібелі мужчыны на лесанарыхтоўках. Пра гэта паведамілі БелТА ў Следчым камітэце.

18 жніўня 36-гадовы жыхар Светлагорска без афіцыйнага працаўладкавання аказваў паслугі прыватнай кампаніі, якая спецыялізуецца на лесанарыхтоўках. На тэрыторыі ДЛГУ «Акцябрскі лясгас» мужчына распілоўваў паваленыя ствалы дрэў і абразаў галіны бензапілой. Падчас работы на інструменце разарваўся ланцуг, які сарваўся і ўдарыў рабочага. Ад атрыманых траўмаў ён памёр.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Для высвятлення ўсіх абставінаў прызначаны экспертныя даследаванні, запытана дакументацыя, якая датычыцца выканання патрабаванняў тэхнікі бяспекі і аховы працы. Акцябрскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Асаблівую ўвагу следчыя нададуць прычынам і ўмовам, якія спрыялі гібелі мужчыны.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю