Top.Mail.Ru

Мужчына загінуў падчас пажару прыватнага дома ў Мінску

Мужчына загінуў падчас пажару дома ў сталіцы, паведамляе БелТА.


Каля пяці раніцы ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення паступіла паведамленне аб НС. Пажар здарыўся ў прыватным доме па вул. Скарыны ў Першамайскім раёне.

Паводле папярэдняй інфармацыі, адбылося загаранне маёмасці ў жылым пакоі і калідоры аднапакаёвай кватэры, а агонь перакінуўся і на дах. Пашкоджана маёмасць у жылым пакоі, перакрыцце, драўлянае лачанне паддашкавага памяшкання. 

Работнікі МНС у палаючым пакоі на падлозе, пад элементамі перакрыцця, якія часткова абрынуліся, знайшлі труп мужчыны. 

Абставіны і прычына пажару высвятляюцца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю