Пры пажары ў Жыткавіцкім раёне загінуў мужчына. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.
Інфармацыя аб пажары ў жылым доме ў в. Пухавічы Жыткавіцкага раёна паступіла ратавальнікам ноччу 20 лютага. На месцы пажару работнікі МНС выявілі загінулага мужчыну 1962 года нараджэння.
У той жа дзень у 11.30 у МНС паступіла інфармацыя аб тым, што ў бальніцы ад траўмаў, атрыманых 9 лютага пры пажары ў Мінску па пр.Газеты «Звязда», памёр грамадзянін 1961 года нараджэння.
Акрамя таго, 20 лютага ў 18.39 ратавальнікі атрымалі інфармацыю аб пажары ў легкавым аўтамабілі каля прыватнага домаўладання ў аграгарадку Наваселле Мінскага раёна. На месцы пажару знойдзены загінулы грамадзянін 1984 года нараджэння.
Спецыялістам трэба будзе ўстанавіць прычыны названых трагедый.