Top.Mail.Ru
235

Мужчынам нельга? Хто будзе слухаць жаночае радыё, расказалі ў БСЖ

Намеснік старшыні ГА «Беларускі саюз жанчын», старшыня аб’яднанай арганізацыі навукова-практычных цэнтраў сістэмы аховы здароўя ГА «Беларускі саюз жанчын» Іна Салдаценка расказала БелТА «Краіна гаворыць», хто будзе слухаць жаночае радыё, якое плануюць стварыць у Год беларускай жанчыны.


«На сённяшні дзень наспела сітуацыя, калі голас беларускай жанчыны павінен шырока гучаць, і яна павінна быць пачута. Таму фарміруецца радыё беларускай жанчыны, каб агучваць усе праблемы, спадзяванні, патрэбы і атрымліваць адказы на пытанні, якія цікавяць яе тут і цяпер. Я ўпэўнена, што радыё будзе вельмі папулярным», — сказала Іна Салдаценка.


Слухачамі гэтага радыё будуць не толькі жанчыны, але і мужчыны, упэўнена яна. «Калі мы цяпер гаворым пра Год беларускай жанчыны і актыўнасць беларускай жанчыны, нам нельга забываць аб тым, што мужчына не павінен застацца ўбаку ад гэтага свету. Так, вядома, фокус увагі накіраваны на жанчыну, але жанчына павінна заўсёды помніць, што побач з ёю павінен быць мужчына, як мне здаецца», — лічыць намеснік старшыні.

Міжнародны форум «Роля жанчын у захаванні міру», якім фінішуе Год беларускай жанчыны, — гэта грандыёзны праект, дадала яна. «Гэта будзе праект з удзелам жанчын не толькі блізкага замежжа, але таксама жанчын далёкай дугі. У БСЖ наладжаны сувязі з такімі краінамі, як В’етнам, Інданезія, Зімбабвэ. Думаю, што госці з гэтых краін таксама наведаюць форум. І тыя пляцоўкі, якія будуць разгорнуты, і тыя тэмы, якія будуць абмяркоўвацца, яны будуць актуальны для ўсіх», — падкрэсліла Іна Салдаценка.

Паводле яе слоў, у аснове асноў будзе мірнае жыццё. «Беларусь — добры прыклад таго, як важна захоўваць мір і як важна гэта падтрымліваць і трансліраваць. Думаю, што форуму быць, форум будзе вельмі яркім, і мы ўсіх запрашаем на гэты форум», — сказала на заканчэнне яна.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю