Мужчыну прыціснула каўшом міні-экскаватара ў Віцебскім раёне, ён загінуў. Няшчасны выпадак адбыўся ў СТ «Ураджайныя соткі» Віцебскага раёна, дзе мужчыну прыціснула каўшом міні-экскаватара, паведамілі БелТА ва ўпраўленні ДКСЭ па Віцебскай вобласці.
67-гадовы ўладальнік дачнага ўчастка, выконваючы будаўніча-рамонтныя работы на міні-экскаватары, адной гусеніцай заехаў на схіл насыпу будаўнічага жвіру. Працуючы звонку, мужчына не заўважыў, як няўстойлівая тэхніка стала на яго падаць. У выніку ён аказаўся прыціснуты каўшом.
У ходзе судова-медыцынскай экспертызы ўстаноўлена, што смерць надышла ў выніку механічнай асфіксіі ад сціскання грудной клеткі. Віцебскім раённым аддзелам Следчага камітэта па факце гібелі праводзіцца праверка.