Top.Mail.Ru
156

Музыкант Джэйсан Дзерула хацеў бы дом у Мінску? Пра што гутарыў Турчын са знакамітасцю

Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын сустрэўся з Джэйсанам Дзерула-вядомым музыкнт з шматмільённай аўдыторыяй, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.

Вітаючы незвычайнага госця ва ўрадзе, Аляксандр Турчын адзначыў развіццё кар’еры музыканта і вялікую колькасць плацінавых дыскаў.

«Так, цягам апошніх 16 гадоў будавалася музычная кар’ера», — пацвердзіў Джэйсан Дзерула, падзякаваўшы прэм’ер-міністру Беларусі за магчымасць сустрэцца. «Вялікі гонар для мяне», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Турчын запрасіў госця ў залу, дзе праводзяць сустрэчы з міжнароднымі дэлегацыямі. Ён пацікавіўся ў музыкі, якія ўражанні пакінуў у яго Менск. «Хацеў бы зрабіць тут свой дом», — з усмешкай адказаў музыкант. Ён звярнуў увагу на прыгажосць вакол і дасягнуты ўзровень жыцця. «Мне вельмі падабаюцца людзі тут. Усе ставяцца вельмі паважліва. Калі шпацыраваў па горадзе, усе вельмі ветліва падыходзілі, прасілі сфатаграфавацца. Вельмі прыемнае ўражанне пра людзей. Ежа вельмі смачная, усё, што спрабаваў тут, вельмі падабалася», — дапоўніў ён. Дарэчы, прыехаў у Беларусь разам са сваім 4-гадовым сынам, якому ён хоча паказаць прыгажосць краіны. 

Прэм’ер адзначыў, што гэта напэўна не апошні прыезд музыканта ў Мінск. «Вядома, не», — запэўніў той.

«Калі наконт дома надумаеце, мы гатовыя дапамагчы», — падкрэсліў Аляксандр Турчын.

Таксама музыкант хацеў бы падзяліцца сваёй творчасцю з беларусамі. Аляксандр Турчын і Джэйсан Дзерула абмеркавалі магчымасць арганізацыі канцэрта ў канцы верасня.

Джэйсан Дзерула-амерыканскі спявак, аўтар песень, акцёр, музыкант і танцор. За час кар’еры спявак дасягнуў папулярнасці ў ЗША і іншых краінах Амерыкі і Еўропы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю