Апошнія прыбылі ў Беларусь для таго, каб паўдзельнічаць у беларуска-азербайджанскім маладзёжным форуме грамадскіх арганізацый і, адпаведна, абмяняцца вопытам супрацоўніцтва па лініі маладзёжных арганізацый.
Апошнія прыбылі ў Беларусь для таго, каб паўдзельнічаць у беларуска-азербайджанскім маладзёжным форуме грамадскіх арганізацый і, адпаведна, абмяняцца вопытам супрацоўніцтва па лініі маладзёжных арганізацый.
Як падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі, для Беларусі Азербайджан — гэта сяброўская, братэрская краіна: «Нашы міждзяржаўныя адносіны — гэта стратэгічнае партнёрства. Вядома, ва многім дзякуючы той палітыцы, якую праводзяць кіраўнікі нашых дзяржаў. Яны робяць усё для таго, каб нашы адносіны развіваліся, памнажаліся, былі ўзаемавыгаднымі, каб нашы народы сябравалі на працягу многіх гадоў».

Спікер указала на добрыя ўзаемаадносіны, якія склаліся і паміж парламентарыямі Беларусі і Азербайджана. «Мы выйшлі на новы ўзровень супрацоўніцтва, — удакладніла яна. — Для нас гэта вельмі важна, бо роля парламентарыяў у цяперашні час вельмі сур’ёзная. Мы павінны аб’яднацца з той мэтай, каб заўсёды адстойваць суверэнітэт і незалежнасць нашых краін, адстойваць мір. Такая палітыка, якая праводзіцца ў нашых краінах, накіравана на гэта. Наша задача — працягваць рэалізоўваць тыя дамоўленасці, якія былі дасягнуты на вышэйшым узроўні».
Па словах Наталлі Качанавай, вельмі важным з’яўляецца супрацоўніцтва па лініі маладзёжных арганізацый. «Нашы краіны будуць такімі, якімі будуць нашы маладыя людзі, якія прымуць гэту эстафету і будуць далей развіваць і нашы адносіны, і паасобку кожны сваю краіну, — заўважыла спікер. — Вы павінны сябраваць, падтрымліваць зносіны, шанаваць тую гісторыю, якая ёсць у нас».
Наталля Качанава праінфармавала прадстаўнікоў маладзёжных арганізацый Азербайджана аб тым, што ў сумесным беларуска-расійскім патрыятычным культурна-асветніцкім праекце «Цягнік Памяці» ў чарговы раз прымуць удзел азербайджанскія школьнікі. Спікер прапанавала гасцям падумаць над рэалізацыяй сумесных праектаў, якія могуць быць цікавыя моладзі.
У завяршэнні сустрэчы Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Азербайджанска-славянскае маладзёжнае аб’яднанне падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.
Як адзначыў у размове з журналістамі старшыня Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, член Савета Рэспублікі Аляксандр ЛУК’ЯНАЎ, у аснову гэтага пагаднення пакладзена развіццё двухбаковых сувязяў як па лініі сацыяльна-гуманітарнага супрацоўніцтва, так па лініі працаўладкавання маладых людзей. «У аснове гэтага пагаднення, а таксама маладзёжнага форуму найперш ляжыць сяброўства паміж маладымі хлопцамі і дзяўчатамі, простымі беларусамі і азербайджанцамі, — канстатаваў ён. — Дзякуючы развіццю маладзёжнага дыялогу мы можам казаць аб тым, што ў нас ёсць упэўненая будучыня».
Старшыня Азербайджанскага грамадскага аб’яднання «Маладыя рэфарматары» Фарыд ШАХБАЗЛЫ звярнуў увагу на гістарычную аснову адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам. Па яго словах, добрыя сяброўскія паміж лідарамі дзяржаў падштурхоўваюць узмацніць супрацоўніцтва паміж маладзёжнымі арганізацыямі. «Сустрэча са спікерам Савета Рэспублікі, маладзёжны форум стане важным крокам для рэалізацыі важных праектаў паміж моладдзю Беларусі і Азербайджана», — лічыць кіраўнік грамадскага аб’яднання Азербайджана.

Вераніка КАНЮТА
Фота БелТА