Top.Mail.Ru

Мы бачым вочы людзей, якія вяртаюцца да родных са словамі падзякі — Касцевіч аб сустрэчы ў Гомелі жыхароў Алешак

Мы бачым вочы, твары людзей, якія вяртаюцца да родных са словамі падзякі. Гэта падкрэсліла старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Ірына Касцевіч, сустракаючы ў аэрапорце Гомеля жыхароў Алешак.

«Рэспубліка Беларусь чарговы раз праводзіць гуманітарную місію. Каторы дзень увесь свет з заміраннем сочыць, як адбываецца вяртанне жыхароў Алешак. Хтосьці паехаў у Расійскую Федэрацыю, хтосьці ва Украіну, хтосьці яшчэ застаецца там. Таму кропка не пастаўлена. Столькі лёсаў яшчэ чакаюць вырашэння», — адзначыла Ірына Касцевіч.

Яна падкрэсліла важную ролю Беларусі ў гэтай місіі. «Яе правядзенне неаднаразова абмяркоўвалася ў Рэспубліцы Беларусь, у Новай Гуце. Таму што пытанне вельмі складанае, сапраўды шматбаковае і патрабуе падключэння розных органаў з розных бакоў — як з Расійскай Федэрацыі, так і з Украіны. І атрымалася», — расказала Ірына Касцевіч.

«Мы бачым вочы, твары людзей, якія вяртаюцца да родных са словамі падзякі. І на мой погляд, гэты гуманітарны крок — гэта не палітыка, гэта чалавечнасць», — падкрэсліла парламентарый.







arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю