Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папрасіў падзякаваць Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу і яго жонцы Меланіі за пасланне, перададзенае ў яго адрас прадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам. Пра гэта ён заявіў, прымаючы з дакладам пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў ААН Валянціна Рыбакова, перадае БелТА.
«Перш за ўсё я прашу перадаць Дональду і першай лэдзі ЗША (падзяку. — Заўв. БелТА) за тыя віншаванні, якія яны накіравалі ў мой адрас, і пажаданні. Мы разумеем, умеем чытаць паміж радкоў. Мы вельмі цэнім гэта пасланне Дональда Трампа», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
У лісце, у прыватнасці, гаворыцца: «Паважаны спадар Лукашэнка, Мелані (жонка Дональда Трампа. — Заўв. БелТА) далучаецца да мяне ў тым, каб перадаць нашы найлепшыя пажаданні з нагоды вашага дня нараджэння».
Таксама згадваецца пра нядаўнюю перамогу Беларускі на тэнісным турніры US Open: «Прызнаем цудоўную перамогу беларускай тэнісісткі Арыны Сабаленкі на адкрытым чэмпіянаце ЗША ў Нью-Ёрку. Яна ўяўляе сабой самае лепшае з таго, чым з’яўляецца ваша краіна. І мы ведаем, што вы вельмі ганарыцеся яе дасягненнямі».
«Мы молімся за ваша здароўе і дабрабыт, а таксама за прагрэс, які працягваецца, па дасягненні нашых сумесных мэтаў ад імя народаў ЗША і Беларусі», — гаворыцца ў лісце.
Джон Коўл асабліва адзначыў той факт, што прэзідэнт ЗША ў канцы падпісаў ліст «Дональд». «Ён вельмі рэдка падпісваецца сваім першым імем. Гэта асаблівы знак сяброўства», — растлумачыў прадстаўнік амерыканскага лідара.