Top.Mail.Ru

«Мы паслядоўныя і сумленныя». Пярцоў пракаменціраваў заявы Зяленскага адносна Беларусі

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў у праграме «Клуб рэдактараў», якая выйшла ўвечары 22 мая на тэлеканале «Беларусь 1», пракаменціраваў заявы Уладзіміра Зяленскага адносна Беларусі, паведамляе БелТА.



Каменціруючы заявы Зяленскага адносна Беларусі і аб нібыта ўцягванні яе ў вайну, Уладзімір Пярцоў адзначыў, што яны трывожаць насельніцтва рэспублікі. «Людзі, знаёмыя з палітычным піярам і інфармацыйнымі войнамі, разумеюць, што такія заявы, як правіла, папярэднічаюць пачатку баявых дзеянняў. Гэта падрыхтоўка ў першую чаргу свайго насельніцтва для правядзення агрэсіі», — сказаў ён.

Уладзімір Пярцоў заўважыў, што такія заявы, гэта лухта, што нібыта з тэрыторыі Беларусі будзе нападзенне або Беларусь збіраецца напасці на Украіну, чуваць прыкладна раз у год. Разам з тым, дадаў ён, такія заявы гучаць усё больш напружана і небяспечна.

«Мы шмат разоў заяўлялі і на працягу ўсяго канфлікту ні разу не дазволілі ўсумніцца ў заявах, зробленых кіраўніком нашай дзяржавы, Вярхоўным галоўнакамандуючым, аб тым, што ніякіх такіх пасылаў і задум у нас няма. Мы ў гэтым плане паслядоўныя і сумленныя. Калі Зяленскі хоча гэта абмеркаваць, Прэзідэнт прапанаваў сустрэцца і адказаць на пытанні. Але пакуль, напэўна, іх ваенныя і спецыяльныя службы ніякай актыўнасці на нашых граніцах не назіраюць», — сказаў Уладзімір Пярцоў.


Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што расійскія войскі планамерна і паступальна рухаюцца па ўсёй лініі баявога сутыкнення.

«Еўрапейскі саюз выдзеліў грошы, але наколькі іх хопіць... Гэта заўсёды гульня, якая адбываецца, пакуль грошы ёсць, узбраенне паступае. Ёсць нейкія новыя ачагі эскалацыі, парог напружання, калі пачынаюцца ўжо тэрарыстычныя акты, масіраваная бамбёжка БПЛА жылых дамоў, населеных пунктаў. Мы ўсё гэта бачым, асуджаем, безумоўна. Але ў Еўрапейскага саюза таксама заканчваюцца грошы. Энергетычны крызіс, звязаны з блакадай Армузскага праліва, падаражэнне нафтапрадуктаў, іх дэфіцыт ужо ў канцы мая прывядуць еўрапейскіх палітыкаў да нейкіх сур’ёзных рашэнняў», — упэўнены ён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю