Top.Mail.Ru

«Мы ўсе ведаем, трэба толькі супакоіцца». Цэнтралізаваныя выпрабаванні пачаліся ў Беларусі

У пунктах правядзення цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання пачаліся выпрабаванні па прадметах на выбар, паведаміла БелТА.


Выпускнікі 11-х класаў прыбылі ў пункты правядзення цэнтралізаванага экзамену класамі ў суправаджэнні педагагічных работнікаў. У пунктах забяспечаны прапускны рэжым.
Для ўдзелу ў ЦЭ і ЦТ у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (БДУКМ) зарэгістравана 547 чалавек. Яны будуць пісаць тэсты ў 24 спецыяльна падрыхтаваных аўдыторыях.




Выпускніца 11-га класа Мінскага дзяржаўнага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву Анастасія Дзегцярова здае ЦЭ па грамадазнаўстве. Яна прызналася, што практычна не хвалюецца: «А чаго перажываць! Мы доўга вучыліся, шмат рыхтаваліся, мы ўсе ведаем. Цяпер галоўнае — супакоіцца і ўсё ўспомніць. Я збіраюся паступаць на першы курс свайго ж вучылішча для атрымання прафесійнай адукацыі. Хачу стаць трэнерам, выкладчыкам па веславанні на байдарках».



У пункце правядзення выпрабаванняў арганізаваны пітны рэжым, дзяжураць медыкі, працуе буфет.




На тэрыторыі Спартыўна-культурнага цэнтра БДУКМ арганізавана зона чакання для суправаджаючых. Тут жа на дзяжурстве да заканчэння ўсіх працэдур будзе знаходзіцца брыгада хуткай дапамогі, а таксама супрацоўнікі праваахоўных органаў і прадстаўнікі МНС.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю