Top.Mail.Ru

«Мы шмат чаму вучымся ў Беларусі». Кіраўнік Татарстана абазначыў перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва

Татарстан шмат чаму вучыцца ў Беларусі і гатовы развіваць супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў. Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік Рэспублікі Татарстан Рустам Мініханаў па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.



Перспектыўным бачыцца развіццё ўзаемадзеяння ў нафтахімічнай галіне, прамысловасці, машынабудаванні, сельскай і лясной гаспадарках, сферах IT і штучнага інтэлекту, культуры і турызме.

«Мы шмат чаму вучымся ў Беларусі, — сказаў Рустам Мініханаў. — Нашы пажаданні — каб ваша краіна квітнела. Нам вельмі тут камфортна, вельмі падабаецца. Сёння часы няпростыя. У гэты няпросты час Беларусь разам з Расіяй. Гэта вельмі важна, мы гэта высока цэнім».


У ліку сфер, дзе бакі плануюць актывізаваць узаемадзеянне, — лёгкая прамысловасць. «На жаль, мы ў гэтых пытаннях адстаём. Мы хочам далучыць нашых беларускіх партнёраў», — адзначыў кіраўнік расійскага рэгіёна.

Акрамя таго, Татарстан прапануе наладзіць больш цеснае супрацоўніцтва ў пастаўках харчовай прадукцыі. «Мы рэгіён, дзе прапаведуецца іслам. У нас добрыя адносіны з ісламскім светам. Мы запрасілі нашых беларускіх партнёраў, каб яны ва ўсіх нашых халяльных выстаўках прымалі ўдзел. Таму што ў вас вельмі высокі ўзровень і якасць прадукцыі», — падкрэсліў Рустам Мініханаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю