Top.Mail.Ru

Мядзведзі ў заапарку ў Гродне адпраўляюцца ў спячку

Спецыялісты расказалі, што жывёлы сталі менш рухацца і больш адпачываць у хованках, паведамляе Times.by.


Гродзенскі заапарк папярэдзіў наведвальнікаў, што мядзведзі рыхтуюцца да зімовай спячкі, і іх ужо можна не ўбачыць у вальерах.

Ва ўстанове ўдакладнілі, што жывёлы сталі менш рухацца, а іх хада становіцца маруднай і мернай.

«На працягу дня мішкі ўсё часцей застаюцца ў хованках, а перыяды іх адпачынку становяцца больш працяглымі», — адзначылі ва ўстанове.

Спецыялісты звярнулі ўвагу, што, калі падчас наведвання заапарка не ўдалося ўбачыць мядзведзяў, трэба паставіцца да гэтага з разуменнем — зіма блізка, і мядзведжы сон ніхто не адмяняў.

У Гродзенскім заапарку ўтрымліваюцца пяць гімалайскіх мядзведзяў (Том, Лёша, Пенелопа, Пандабі і Маша) і два бурыя — Ая і Мікіта. У гэтым годзе яны пачалі выходзіць са спячкі толькі 13 сакавіка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю