Top.Mail.Ru
190

Мядзведзя заўважылі паблізу адной з вёсак Кобрынскага раёна

Спецыяліст заклікае не палохацца такіх паведамленняў, але пры гэтым нельга грэбаваць імі.


У Кобрынскім раёне каля адной з вёсак заўважылі мядзведзя, паведаміла БелТА старшыня Тэвельскага сельскага савета Іна Кузняцова.

Выпадак здарыўся паблізу вёскі Слаўнае. Уладальнік аднаго з дамоў наводзіў парадак на прыдамавой тэрыторыі і заўважыў жывёлу. Разгледзеўшы яго, зразумеў, што гэта мядзведзь. «Мужчына патэлефанаваў мне, каб я папярэдзіла людзей, што ў нашых краях з’явіўся мядзведзь, каб усе былі асцярожныя. У нас ёсць у Viber група, туды кінулі інфармацыю. Паведамілі ў паляўнічую гаспадарку, леснікам, звярнуліся ў раённую газету. Калі жыхары вёсак, якія знаходзяцца ля лесу, звяртаюцца па даведкі, праводзім гутарку», — распавяла Іна Кузняцова. Вяскоўцы на навіну аб нечаканым дзікім госце рэагуюць па-рознаму. Хтосьці кажа, што без крайняй патрэбы не пойдзе ў лес. 

«Трэба сябе асцярожна і разумна паводзіць», — падкрэсліў вядучы інжынер па паляўнічай гаспадарцы Ігар Арцюшчык.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю