Top.Mail.Ru
134

Мяса, малако, дзіцячае харчаванне: якія прадукты Беларусь пастаўляе ва Узбекістан

Якія прадукты харчавання Беларусь пастаўляе ва Узбекістан, расказаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксандр Якоўчыц, які знаходзіцца ў складзе ўрадавай дэлегацыі ва Узбекістане, перадае БелТА.

«Узбекістан для нашай краіны з’яўляецца адным з ключавых партнёраў. Ён займае чацвёрты радок у рэйтынгу паставак прадуктаў харчавання з Беларусі. Аснову нашай экспартнай карзіны складае мяса (каля 70 працэнтаў), вельмі нядрэнная дынаміка па мінулым годзе. Мы з калегамі дамовіліся, што будзем захоўваць і прырастаць у аб’ёмах паставак на рынак Узбекістана ў гэтым годзе. Вызначылі індыкатыўныя аб’ёмы для забеспячэння рытмічнасці паставак», — сказаў Аляксандр Якоўчыц.

Частка партфеля паставак — прадукцыя перапрацоўкі малака. «Тут мы таксама дабаўляем кратна і па сухім абястлушчаным малаку, і па сухім натуральным малаку. Дынамічна працуем па пастаўках дзіцячага харчавання. Імпартуем з Узбекістана некаторыя віды ягад, фруктаў, тое, што ў Беларусі не вырошчваецца. Бар’ераў у супрацоўніцтве з гэтай краінай у нас няма», — адзначыў намеснік міністра.

Урадавая дэлегацыя на чале з Прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным гэтымі днямі наведвае Узбекістан.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю