Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзіміра Арлоўскага, перадае БелТА.
«Мытня — гэта перш за ўсё бюджэт. Я інфармаваны пра тое, што цягам гэтага года вы, нягледзячы на пэўныя складанасці, у гэтым плане нават дадалі да ўзроўню мінулага года — амаль на 3,5%. Гэта добры рост, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Тым не менш хацеў бы пачуць, якія ёсць праблемы ў гэтым плане».
«Нікуды не сышлі грубыя выпады ў эканамічным дачыненні з боку краін Еўрапейскага Саюза, Захаду ў цэлым. Ідзе пераарыентацыя таварапатоку на ўсход. Атрымоўваецца, не ўдаецца — якія ў гэтым плане праблемы?»- удакладніў беларускі лідар.
Як інфармуюць Прэзідэнта прэм’ер-міністр і ўрад, Беларусі ўдалося пераарыентаваць таварныя патокі на ўсход. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што адным са сведчанняў таму з’яўляюцца нядаўнія перагаворы з амерыканцамі. Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў аб пастаўцы беларускіх калійных угнаенняў для ЗША. Разам з тым беларускі бок не можа паставіць амерыканцам вялікія аб’ёмы, паколькі вырабленая прадукцыя ўжо закантрактаваная на гэты год.
«Мы нават калі б захацелі паставіць (калій. — Заўв. БелТА) кудысьці на іншыя, заходнія рынкі, проста гэтых аб’ёмаў няма — усё закантрактавана», — нагадаў беларускі лідар.
Ён таксама ўдакладніў, як складваецца сітуацыя з пастаўкамі тавараў з недружалюбных краін, якія ўвялі санкцыі супраць Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы пазначыў яшчэ адно пытанне, звязанае з пераарыентацыяй таварапатоку. Гаворка ідзе аб увядзенні Расіяй Сістэмы пацвярджэння чакання тавараў (СПЧТ). «Як на нас уплываюць захады, якія робіць Расійская Федэрацыя з мэтай абароны свайго рынку, — так званы СПЧТ? У агульных рысах, вядома, я сачу за становішчам і інфармаваны, што вам удалося наладзіць добрыя, добрыя адносіны з Расіяй у плане ўвядзення вось гэтых мер і нашы перавозчыкі не адчуваюць нейкіх сур’ёзных праблем. Гэта добра», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«Мытная інфраструктура — як яна працуе на ўсходнім, заходнім кірунках? Што, можа быць, трэба зрабіць, каб праца была больш эфектыўнай?»- спытаў Уладзіміра Арлоўскага беларускі лідар.
Кіраўнік Дзяржаўнага мытнага камітэта далажыў Прэзідэнту, як у цяперашняй абстаноўцы фарміруюцца таварныя патокі на граніцы. «Цяпер 85% усяго беларускага экспарту і імпарту для беларускіх прадпрыемстваў — гэта ўсходні кірунак. У першую чаргу Кітай і іншыя краіны Азіі. Вядома, і Расійская Федэрацыя», — адзначыў ён.
Гаворачы пра паступленні плацяжоў у дзяржаўны бюджэт, Уладзімір Арлоўскі звярнуў увагу, што рост амаль на 3,5% зафіксаваны за восем месяцаў. У гэтым месяцы паказчык росту пакуль знаходзіцца на адзнацы ў 5,2%.