Top.Mail.Ru
173

МЗС: Беларусь падключылася да вышуку падазроных у тэракце на тэрыторыі Польшчы

Кампетэнтныя органы Беларусі і Польшчы сумесна ўстанаўліваюць месцазнаходжанне двух грамадзян Украіны, якія падазраюцца ва ўчыненні злачынстваў тэрарыстычнага характару ў Польшчы. Аб гэтым журналістам заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Руслан Варанкоў, паведаміла БелТА.



«Кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча праводзяцца сумесныя мерапрыемствы па ўстанаўленні месцазнаходжання двух грамадзян Украіны, якія падазраюцца ва ўчыненні на тэрыторыі Польшчы злачынстваў тэрарыстычнага характару», — сказаў Руслан Варанкоў.


Прэс-сакратар МЗС адзначыў, што цяпер пацверджаны факт іх уезду на тэрыторыю Беларусі, дзе праводзяцца ўжо актыўныя вышуковыя мерапрыемствы.

«Сумесна з польскім бокам адпрацоўваюцца кантакты падазроных, а таксама ажыццяўляецца комплекс іншых аператыўных мер. У выпадку ўстанаўлення месцазнаходжання названых асоб на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь яны будуць затрыманы. У далейшым ва ўстаноўленым парадку і з улікам усіх абставін, якія адносяцца да справы, будзе разгледжана пытанне аб іх перадачы польскаму боку», — дадаў Руслан Варанкоў.


Паводле яго слоў, гэта работа праводзіцца ў духу партнёрства і добрасуседства, нягледзячы на тое, што з боку Польшчы да гэтага часу не паступіў належным чынам аформлены запыт аб прававой дапамозе па гэтым пытанні

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю