Top.Mail.Ru

МЗС: Беларусь шмат разоў спрабавала вырашыць праблему з фурамі праз дыпламатыю, але Вільнюс не ішоў на дыялог

Беларускі бок шматразова спрабаваў вырашыць праблему з фурамі з літоўскай рэгістрацыяй палітыка-дыпламатычнымі спосабамі, але Вільнюс не ішоў на дыялог. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Ігар Сякрэта па выніках сустрэчы Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына з літоўскімі і польскімі перавозчыкамі, паведаміла БелТА.


Літоўскія і польскія аўтаперавозчыкі звярнуліся да Прэзідэнта Беларусі з просьбай садзейнічаць урэгуляванню сітуацыі з грузавікамі з літоўскай рэгістрацыяй. Замежныя перавозчыкі фактычна кінутыя на волю лёсу сваімі ўрадамі. З-за палітычна матываваных рашэнняў уласных улад, уключаючы абмежаванні на транзіт і закрыццё пунктаў пропуску, каля тысячы грузавікоў з літоўскай рэгістрацыяй аказаліся заблакіраваныя і пазбаўленыя магчымасці паўнавартасна працаваць на звыклых напрамках. Прэзідэнт Беларусі разгледзеў іх зварот і, кіруючыся гуманітарнымі падставамі, даручыў Прэм’ер-міністру сустрэцца з аўтаперавозчыкамі і выслухаць іх пазіцыю.

«З самага пачатку сітуацыі, якая ўзнікла чатыры месяцы таму, прымалася маса спробаў вырашыць гэту праблему палітыка-дыпламатычнымі спосабамі. Была зроблена незлічоная колькасць спробаў выйсці на сувязь з літоўскім бокам. Прычым не толькі па лініі Мінск—Вільнюс, але таксама ў ходзе знаходжання на міжнародных пляцоўках мы выразна падавалі сігнал, што гатовыя да размовы, абмену думкамі. Але чамусьці Вільнюс разглядаў і разглядае любыя кантакты на палітычным узроўні як уласнае паражэнне. Мы абменьваліся гэтымі высновамі, здагадкамі з прадстаўнікамі іншых заходніх дзяржаў. Але яны не разумеюць, у чым складаецца паражэнне. Калі ёсць праблема на мяжы, яе трэба развязаць, і суседзі з гэтым справяцца напрамую, напэўна, лепш за ўсё», — сказаў Ігар Сякрэта.

Ён адзначыў, што трэція краіны прапаноўвалі свае пасрэдніцкія паслугі. «Але адказ наш быў такі: мы ж не ваюем, мы не разарвалі дыпадносіны. У нас ёсць агульная граніца, якая павінна функцыянаваць нармальна. І гэты пасыл гучаў ва ўсіх нашых заявах, інтэрв’ю, каментарыях. Граніца — гэта найскладанейшы палітычны і інфраструктурны механізм, які не працуе як прыватная лавачка: хачу — адкрыю, хачу — закрыю. Калі мы дамовіліся і заключылі пагадненне, то 24/7 павінна забяспечвацца прапускная здольнасць, павінен забяспечвацца належны рэжым аховы граніцы, і самае галоўнае, незалежна ад таго, якая сітуацыя ў нашых сталіцах, павінны падтрымлівацца нармальныя працоўныя кантакты, якія спрыяюць таму, што бяспечна перасякаць граніцу могуць не толькі грамадзяне дзвюх краін, але і грамадзяне трэціх краін. Нагадаю, пацярпелымі тут аказаліся не толькі палякі і літоўцы. Тут пацярпелі грамадзяне многіх іншых краін, якія перавозілі грузы і разлічвалі на тое, што яны заўсёды змогуць бяспечна праехаць праз тэрыторыю Беларусі і Літвы», — адзначыў намеснік міністра замежных спраў.


Па яго словах, палякі пацярпелі ў гэтай сітуацыі двойчы. «Першы раз Польшча закрыла граніцу нібыта на фоне вучэнняў „Захад-2025“. Перавозчыкі хуценька пачалі перарэгістраваць свае транспартныя сродкі ў Літве, таму што літоўцы ў гэты час добра зараблялі, перавозячы польскія грузы. Ну а калі літоўцы закрылі граніцу, па прыкладзе Польшчы, тут ужо склалася зусім бязвыхадная сітуацыя, таму што вельмі вялікая колькасць счэпак аказалася ў польскіх уладальнікаў на літоўскіх нумарах. Альбо змешаныя счэпкі („галава“ на польскіх нумарах, а прычэп на літоўскіх), альбо транспартныя сродкі былі цалкам перарэгістраваныя ў іншых юрысдыкцыях», — звярнуў увагу Ігар Сякрэта.

«І ведаеце, што мяне шакіруе і здзіўляе пры чытанні літоўскай прэсы апошніх дзён? Загалоўкі прыкладна вытрыманыя ў адным і тым жа стылі: чаму беларусы па заканчэнні чатырох месяцаў дагэтуль не канфіскавалі ніводнага аўтацягніка? Я хацеў бы яшчэ раз паўтарыць: наша задача не ў тым, каб канфіскоўваць грузавікі. Мы выбудоўваем адносіны з суседзямі і нашу палітыку ўдоўгую. Мы не кан’юнктуршчыкі, мы дзясяткамі гадоў жылі, зараблялі, вельмі добрыя адносіны падтрымлівалі. І каб дагадзіць нейкай імгненнай кан’юнктуры, толькі таму што ў Літве цяпер такі нязгодлівы ўрад, які не ідзе на кантакт, мы не хочам губляць вось гэта самае каштоўнае — чалавечыя кантакты, сувязі, бізнес. Звычайныя людзі ўсё разумеюць. Сёння яны ад безвыходнасці казалі, што кампенсацыі ім не атрымаць, іх урады ім не дапамогуць. Таму іх надзея — на беларускі ўрад, што ён прыме рашэнне, якое дазволіць ім вярнуцца да нармальнай дзейнасці, ажыццяўляць бізнес для выгады народаў: і беларусаў, і літоўцаў, і палякаў», — падкрэсліў намеснік міністра замежных спраў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю