Top.Mail.Ru
454

МЗС: Беларусь вітае рашэнне Польшчы аб аднаўленні працы закрытых раней двух пунктаў пропуску

Рашэнне акажа станоўчы ўплыў перш за ўсё на прыгранічны гандаль


Беларусь вітае рашэнне ўладаў Польшчы аб аднаўленні працы закрытых раней двух пунктаў пропуску. Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў па выніках праведзенай па даручэнні Прэзідэнта нарады па сітуацыі на мяжы з дзяржавамі Еўрапейскага саюза.

Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына і Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Вальфовіча пры ўдзеле кіраўнікоў МЗС, Дзяржпагранкамітэта, ДМК і КДБ.

— Беларусь паслядоўна заклікае еўрапейскіх суседзяў да аднаўлення ранейшага рэжыму працы мяжы ў інтарэсах простых грамадзян і развіцця трансгранічнага супрацоўніцтва. На гэтым фоне вітаем рашэнне ўладаў Рэспублікі Польшча аб аднаўленні працы закрытых раней двух пунктаў пропуску праз беларуска-польскую мяжу для перамяшчэння людзей, транспартных сродкаў і грузаў. Гэта рашэнне акажа станоўчы ўплыў перш за ўсё на прыгранічны гандаль, — сказаў прэс-сакратар.

У паведамленні МЗС адзначаецца, што гэты крок з’яўляецца праявай канструктыўнага стаўлення Польшчы, накіраваным перш за ўсё на спадзяванні ўласных грамадзян.

— На жаль, мы не назіраем аналагічнага падыходу з боку літоўскіх уладаў, якія працягваюць ігнараваць інтарэсы ўласных грамадзян, — дадаў Руслан Варанкоў.

Як паведамлялася раней, улады Польшчы маюць намер 17 лістапада аднавіць працу двух закрытых у папярэднія гады памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю ў Баброўніках і Кузніцы. Адпаведнае распараджэнне выдаў кіраўнік польскага МУС Марцін Кервіньскі. З беларускага боку гэта Брузгі і Бераставіца.

Польскі бок 17 лістапада пачне прапускаць легкавыя аўтамабілі і аўтобусы праз КПП у Кузніцы, а праз КПП у Баброўніках — легкавыя аўтамабілі, аўтобусы і грузавікі з краін ЕС і Швейцарыі.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю