Top.Mail.Ru
181

МЗС: беларусаў няма сярод пацярпелых пры пажары на швейцарскім гарналыжным курорце

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі заявілі, што беларусаў няма сярод пацярпелых у выніку пажару на швейцарскім курорце Кран-Мантана, паведамляе БелТА.



«Інфармацыі аб тым, што сярод пацярпелых ёсць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, на гэты час не паступала», — паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

«Пасольства Беларусі ў Швейцарыі знаходзіцца ў кантакце з мясцовымі ўладамі па гэтым інцыдэнце», — звярнулі ўвагу ў МЗС.

У ведамстве таксама падкрэслілі: «Гэта трагічнае здарэнне нагадвае, што бяспека гасцей і персаналу, у тым ліку пажарная, павінна быць абсалютным прыярытэтам для адміністрацый усіх месцаў адпачынку».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю