У МЗС Беларусі адрэагавалі ў сацсетцы Х на пост канцлера ФРГ Фрыдрыха Мерца наконт размяшчэння ў Літве нямецкай бранятанкавай брыгады, паведамляе БелТА.
«У апошні раз, калі нямецкія танкі падыходзілі да граніц Беларусі, яны прынеслі акупацыю, выпаленую зямлю і попел мільёнаў ахвяр. Беларусь памятае. Мы здольныя абараніць свой суверэнітэт. Тады, як і цяпер, простыя людзі не хацелі прымаць чужыя войскі — толькі здраднікі сустракалі іх з распасцёртымі абдымкамі», — адзначылі ў МЗС, пракаментаваўшы публікацыю нямецкага канцлера.
«Самыя змрочныя старонкі гісторыі перасцерагаюць: не блытайце мілітарызацыю з бяспекай. Калі Еўропа імкнецца да трывалага мір, няхай выбірае дыялог замест ваеннага разгортвання, якое аддае рэхам мінулага», — падкрэслілі ў ведамстве.