МЗС Беларусі акажа садзейнічанне ў вяртанні пацярпелых беларускіх грамадзян з Грузіі. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар МЗС Руслан Варанкоў, перадае БелТА.
12 жніўня ў рэгіёне Гурыя адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам мікрааўтобуса, у якім знаходзілася 19 грамадзян Беларусі. «У выніку падзення аўтобуса ў цясніну загінулі чацвёра грамадзян. 15 чалавек, у тым ліку 6 непаўналетніх дзяцей, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці», — адзначыў Руслан Варанкоў. 11 чалавек былі дастаўлены ў Рэспубліканскі шпіталь Батумі. Двое знаходзяцца ў рэанімацыі, іх стану нішто не пагражае. Чатыры чалавекі ў больш цяжкім стане дастаўлены ў бліжэйшыя бальніцы ў гарадах Азургеці і Чахатауры.