У Стамбуле адбыўся магутны землятрус магнітудай 6,2. Прэс-служба Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь паведаміла інфармацыю, якая паступіла з Генеральнага консульства нашай краіны ў турэцкім горадзе, перадае АНТ са спасылкай на БелТА.
Пасля землятрусу ў Стамбуле фіксуюцца афтэршокі. Бачных пашкоджанняў будынкаў няма, людзі выйшлі на вуліцы, чакаючы небяспеку новых штуршкоў.
«Зваротаў ад грамадзян Беларусі ў Генеральнае консульства не паступала. Дыпламаты працягваюць работу», — адзначылі ў прэс-службе беларускага ведамства.
Тэлефон для экстранай сувязі + 90 (538) 059 11 88.
Нагадаем, што раней мы пісалі пра магутны землятрус у Стамбуле.