Top.Mail.Ru
85

МЗС Беларусі і Міжнародная арганізацыя па міграцыі абмеркавалі развіццё двухбаковага ўзаемадзеяння

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта сустрэўся з рэгіянальным дырэктарам Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) па краінах Еўропы і Цэнтральнай Азіі Артурам Эркенам. Аб гэтым БелТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.


Субяседнікі абмеркавалі стан і прыярытэтныя напрамкі развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння. 

Асаблівая ўвага ўдзелена пытанням процідзеяння гандлю людзьмі і нелегальнай міграцыі, рэгулявання знешняй працоўнай міграцыі, а таксама забеспячэнню ўстойлівага фінансавання праектнай дзейнасці МАМ у Беларусі. 



Ігар Сякрэта адзначыў важнасць арыентацыі работы МАМ у нашай краіне на патрэбы беларускай дзяржавы.

Артур Эркен станоўча ацаніў дынаміку супрацоўніцтва і пацвердзіў гатоўнасць арганізацыі садзейнічаць Мінску ў вырашэнні прыярытэтных задач, звязаных з кіраваннем міграцыйнымі працэсамі і процідзеяннем незаконнай міграцыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю