Top.Mail.Ru

МЗС Беларусі і Расіі рыхтуюць трэці сумесны даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў асобных краінах

МЗС Беларусі і Расіі рыхтуюць трэці сумесны даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў асобных краінах. Аб гэтым праінфармавала расійскае знешнепалітычнае ведамства па выніках праведзенай 7 мая сустрэчы начальніка галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі Ірыны Вялічка і намесніка кіраўніка МЗС РФ Аляксандра Алімава, паведаміла БелТА.


Бакі правялі грунтоўны абмен думкамі па шырокім коле актуальных пытанняў міжнароднага праваабарончага парадку дня. Прыярытэтная ўвага была ўдзелена тэматыцы кансалідацыі намаганняў на профільных пляцоўках ААН, а таксама ўзаемадзеянню ў рамках гуманітарнага вымярэння АБСЕ. Пацверджана гатоўнасць да прадаўжэння сумеснай работы ў фармаце Групы сяброў у абарону Статута ААН. Акцэнтавана неабходнасць павышэння скаардынаванасці дзеянняў дзяржаў — удзельніц АДКБ і СНД, у тым ліку ў сферы заахвочвання і абароны правоў чалавека.

«Абмеркаваны ход падрыхтоўкі трэцяга сумеснага даклада МЗС Рэспублікі Беларусь і МЗС Расійскай Федэрацыі «Аб сітуацыі з правамі чалавека ў асобных краінах». Асобна былі закрануты пытанні аказання ўзаемнай падтрымкі на выбарах у органы сістэмы ААН абмежаванага складу, уключаючы Савет ААН па правах чалавека», — дадалі ў МЗС РФ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю