У Міністэрстве замежных спраў пракаментавалі сумесную заяву ЕС і краін, якія далучыліся, у адрас Беларусі, паведамляе БелТА.
«Са шкадаваннем адзначаем працяг беспадстаўнай крытыкі Беларусі з боку асобных заходніх краін з выкарыстаннем клішаваных ярлыкоў і санкцыйных пагроз», — адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.
«Вымушаны канстатаваць, што гэта заява наўмысна скажае факты, не ўлічвае аб’ектыўныя рэаліі ў Беларусі і свеце. Прычым такая рыторыка выкарыстоўваецца на фоне ўласных сістэмных праблем, нарастаючай унутранай раз’яднанасці, дэградацыі пазіцый на міжнароднай арэне так званага калектыўнага Захаду», — дадалі ў МЗС.
У каментары гаворыцца, што такая пазіцыя, як сведчыць аб’ектыўны вопыт апошніх дзесяцігоддзяў, не прывядзе ні да чаго, акрамя далейшага пагаршэння адносін з Беларуссю. «У сваю чаргу іх нармалізацыя магла б быць выгадная перш за ўсё ініцыятарам заявы для вырашэння агульных для ўсіх праблем у еўрапейскім рэгіёне і свеце», — падкрэслілі ў знешнепалітычным ведамстве.