Top.Mail.Ru

МЗС Беларусі: нота пратэсту ўручана часоваму паверанаму ў справах Украіны

У Міністэрства замежных спраў 18 чэрвеня быў выкліканы часовы павераны ў справах Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Іван Навіцкі. Пра гэта расказаў журналістам прэс-сакратар МЗС Руслан Варанкоў, паведаміла БелТА.


Украінскаму дыпламату ўручана нота пратэсту ў сувязі з атакай, здзейсненай украінскім беспілотным лятальным апаратам 17 чэрвеня ў Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі на грамадзянскі аўтобус, які перавозіў беларускіх грамадзян, у асноўным дзяцей.

Да ведама ўкраінскага боку даведзена, што ў выніку гэтага жахлівага злачынства загінула грамадзянка Беларусі, яшчэ шэсць грамадзян, у тым ліку пяцёра дзяцей, атрымалі раненні, некаторыя носяць цяжкі характар.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю