У Міністэрстве замежных спраў Беларусі заявілі, што павышэнне ўвазных мытных пошлін ЕС на беларускую прадукцыю — гандлёвы пратэкцыянізм, перадае ont.by.
Падобныя меры з боку Еўрапейскага саюза з’яўляюцца дэманстрацыяй нядобрасумленнай канкурэнцыі і гандлёвым пратэкцыянізмам.
На думку прэс-сакратара беларускага МЗС Руслана Варанкова, такімі рашэннямі ЕС карае толькі сваіх вытворцаў і спажыўцоў.
«Беларусь жа як надзейны пастаўшчык працягне работу па дыверсіфікацыі экспарту. Рацыянальнасць гэтай стратэгіі пацвярджаецца аб’ёмамі паставак, напрыклад, у Расію, краіны Азіі, Афрыкі і Блізкага Усходу. У дзеяннях еўрапейскіх інстытутаў бачым тое, чым яны па сваёй сутнасці і з’яўляюцца: адкрыты гандлёвы пратэкцыянізм, нядобрасумленная канкурэнцыя, нарэшце, бяздарная імітацыя бурнай дзейнасці», — адзначыў Руслан Варанкоў.