Конкурс пройдзе з 22 студзеня па 1 сакавіка 2026 года. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі ва ўзросце да 27 гадоў, якія з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі і цікавяцца міжнароднымі адносінамі, знешняй палітыкай і эканомікай.
Для ўдзелу неабходна зрабіць рэпост конкурснага паведамлення з хэштэгам #МЗСБеларусі, а таксама накіраваць эсэ на тэму «Чаму я хачу стаць дыпламатам» і тэкст заяўкі асабістым паведамленнем у афіцыйныя акаўнты МЗС у Facebook, Instagram або УКантакце альбо на электронную пошту konkurs@mfa.gov.by.
У эсэ ўдзельнікам прапануецца выкласці сваё бачанне дыпламатычнай службы, яе значэння для ўмацавання беларускай дзяржаўнасці, а таксама ўласныя мэты як будучага дыпламата.
Пераможцы і лаўрэаты конкурсу атрымаюць магчымасць прайсці практыку ў Міністэрстве замежных спраў, прыняць удзел у штогадовым семінары-практыкуме для маладых дыпламатаў, а таксама будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі.
Абавязковай умовай удзелу з’яўляецца падпіска на афіцыйныя акаўнты МЗС Беларусі ў сацыяльных сетках. Вынікі конкурсу будуць падведзены ў сакавіку-красавіку 2026 года.
121
МЗС Беларусі прапанаваў студэнтам пазмагацца за права прайсці практыку ў ведамстве. Абяцаюць і каштоўныя прызы
22.01.2026 | 09:40
Клуб маладых дыпламатаў Міністэрства замежных спраў Беларусі сумесна з партнёрамі пяты раз праводзіць конкурс эсэ «Хачу быць дыпламатам». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.