Top.Mail.Ru

МЗС Беларусі рашуча асуджае атаку на грамадзянскі аўтобус у Бранскай вобласці

МЗС Беларусі рашуча асуджае атаку на грамадзянскі аўтобус, які перавозіў беларускіх грамадзян, у тым ліку дзяцей, у Бранскай вобласці Расіі. Пра гэта ў заяве ў сувязі са здарэннем сказаў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Руслан Варанкоў, паведамляе БелТА.


«Расцэньваем гэта як чарговы акт тэрарызму супраць мірнага насельніцтва. Патрабуем ад украінскага боку вычарпальных тлумачэнняў», — сказаў ён.

Прэс-сакратар таксама дадаў, што ў сувязі з гэтым трагічным інцыдэнтам, МЗС Беларусі лічыць важным адзначыць: «Звяртаем увагу на неабходнасць няўхільнага захавання парадку арганізацыі выезду груп грамадзян, асабліва дзяцей, на аздараўленне і адпачынак у замежныя дзяржавы. Таксама падкрэсліваем абавязковасць безумоўнага выключэння выезду грамадзян у зоны канфліктаў, баявых дзеянняў і сумежных з імі рэгіёнаў», — заявіў Руслан Варанкоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю