Top.Mail.Ru
346

МЗС Беларусі ўручыў ноту літоўскаму дыпламату ў сувязі з аднабаковым закрыццём Літвой граніцы без паведамлення

У Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь 27 кастрычніка быў выкліканы Часовы Павераны ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эрыкас Вілканецас, якому была ўручана нота пратэсту ў сувязі з чарговым аднабаковым закрыццём граніцы з боку Літоўскай Рэспублікі, ажыццёўленым без якога-небудзь папярэдняга паведамлення. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.



«Дадзенае рашэнне, якое закранула правы не толькі грамадзян Беларусі, але і грамадзян Літвы, а таксама грамадзян Еўрапейскага саюза і іншых дзяржаў, наглядна дэманструе грэбаванне Вільнюсам фундаментальнымі прынцыпамі свабоды перамяшчэння — адной з асноватворных каштоўнасцяў Шэнгенскай прасторы і Еўрапейскага саюза ў цэлым», — адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.

«Мы вымушаныя канстатаваць антынародны характар падобных дзеянняў, пры якіх звычайныя людзі становяцца закладнікамі палітычнай кан’юнктуры, — заявілі ў МЗС. — Беларусь, у адрозненне ад літоўскага боку, паслядоўна выступае за нармалізацыю дыялогу і практычнае ўзаемадзеянне па пытаннях пагранічнага кантролю, што адпавядала б інтарэсам усіх грамадзян нашых краін».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю