Top.Mail.Ru
263

МЗС Беларусі выступіла з заявай у сувязі з блакіраваннем сэрвісам YouTube акаўнтаў СМІ Беларусі

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь выступіла з заявай у сувязі з блакіраваннем сэрвісам YouTube акаўнтаў сродкаў масавай інфармацыі Беларусі, паведамляе БелТА.


«3 красавіка 2026 года адміністрацыя YouTube адвольна выдаліла каналы найбуйнейшых беларускіх нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі — БелТА, АНТ і СТБ. Гэтыя медыя з’яўляюцца асновай інфармацыйнага суверэнітэту краіны і валодаюць шматмільённай аўдыторыяй як унутры Беларусі, так і за яе межамі», — гаворыцца ў заяве МЗС.

«Сваім рашэннем YouTube фактычна заблакіраваў доступ мільёнам грамадзян і суайчыннікаў за мяжой да легітымнага, афіцыйнага кантэнту. Гэта найгрубейшае парушэнне артыкула 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах ААН і базавых прынцыпаў АБСЕ ў галіне свабоды СМІ», — адзначана ў дакуменце.

У Міністэрстве замежных спраў падкрэслілі: «Звяртае на сябе ўвагу абуральная цішыня міжнародных структур. Тыя з іх, якія традыцыйна аператыўна і гучна заяўляюць аб любых, нават самых спрэчных выпадках „абмежавання свабоды слова“ ў непажаданых ім краінах, на гэты раз дэманстратыўна захоўваюць маўчанне». У знешнепалітычным ведамстве лічаць, што гэта класічны прыклад заходніх двайных стандартаў: правы чалавека маюць значэнне толькі тады, калі гаворка ідзе пра зручную для Захаду думку.

Беларускі бок дасканала вывучае ўсе акалічнасці ўзніклай сітуацыі. «Пакідаем за сабой права адрэагаваць адпаведным чынам — усімі даступнымі сродкамі ў рамках нацыянальнага заканадаўства і міжнароднага права», — адзначана ў заяве МЗС Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю