Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта 28 мая правёў брыфінг для акрэдытаваных у краіне прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса. У мерапрыемстве таксама прыняў удзел прадстаўнік Міністэрства абароны Беларусі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Сустрэча была прысвечана дзвюм узаемазвязаным тэмам: прававым і фактычным аспектам нядаўняй сумеснай трэніроўкі ядзерных сіл Беларусі і Расіі, а таксама рэакцыі, якую яна выклікала.
Намеснік кіраўніка МЗС канстатаваў, што сумесныя ядзерныя трэніроўкі з Расіяй поўнасцю адпавядаюць Дагавору аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, з’яўляюцца аналагам натаўскай практыкі «сумесных ядзерных місій» і маюць выключна абарончы характар. Інфармацыя аб вучэннях з самага пачатку была адкрытай і агульнадаступнай.
«На фоне таго, што сукупныя ваенныя расходы суседніх Польшчы, Літвы і Латвіі ўжо ў 25 разоў перавышаюць абаронныя асігнаванні Беларусі, а натаўскі блок нарошчвае прысутнасць непасрэдна каля беларускіх граніц, ядзернае стрымліванне застаецца вымушанай, суразмернай і найбольш рацыянальнай мерай забеспячэння нацыянальнай бяспекі, якая дае магчымасць пазбегнуць спусташальнай гонкі ўзбраенняў, — адзначылі ў МЗС. — Мінск пацвярджае адкрытасць да прафесійнага ваеннага дыялогу з усімі зацікаўленымі бакамі».
Ігар Сякрэта таксама закрануў актуальныя пытанні беларуска-еўрапейскіх адносін.