Top.Mail.Ru
269

МЗС Беларусі заявіў пратэст у сувязі з парушэннем дзяржграніцы беспілотнікам з тэрыторыі Літвы

У Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь 1 снежня быў выкліканы часовы павераны ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эрыкас Вілканецас, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага знешнепалітычнага ведамства.



Яму быў заяўлены пратэст у сувязі з парушэннем дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь беспілотным лятальным апаратам самалётнага тыпу, ажыццёўленым з тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі 30 лістапада 2025 года.

«Указаны БПЛА незаконна ўварваўся ў паветраную прастору Рэспублікі Беларусь з Лаздзійскага раёна Літвы і ўпаў у межах горада Гродна, — гаворыцца ў заяве МЗС. — Праведзены аналіз абломкаў, уключаючы відэазапіс і навігацыйныя звесткі, якія ўтрымліваюцца на флэш-накапляльніках, сведчыць, што маршрут БПЛА заходнееўрапейскай вытворчасці прадугледжваў пралёт над тэрыторыяй Беларусі, пералёт у Польшчу і вяртанне па тым жа маршруце ў пункт узлёту на тэрыторыі Літвы». 

У міністэрстве заявілі: «Расцэньваем гэтыя дзеянні як наўмысную правакацыю не толькі ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь, але і Рэспублікі Польшча.
Падобныя дзеянні ўяўляюць сабой пагрозу бяспецы Рэспублікі Беларусь і з’яўляюцца прамым парушэннем нормаў міжнароднага права, уключаючы Чыкагскую канвенцыю аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю